Беларуская Служба

Старшыня Сейму Польшчы ўшанаваў памяць ахвяр расійскай разні ў Бучы

20.06.2024 20:02
Галоўня ўсклаў кветкі і запаліў сімвалічную свечку ў памяць аб забітых расійскімі захопнікамі мірных жыхарах у 2022 годзе.
Старшыня Сейму Польшчы ўшанаваў памяць ахвяр расійскай разні ў Бучыкрыніца: twitter.com/KancelariaSejmu

Падчас візіту ва Украіну старшыня Сейму Польшчы Шыман Галоўня наведаў Бучу пад Кіевам – населены пункт, які стаў сімвалам ваенных злачынстваў Расіі ва Украіне. Галоўня ўсклаў кветкі і запаліў сімвалічную свечку ў памяць аб забітых расійскімі захопнікамі мірных жыхарах у 2022 годзе.

Падчас візіту ва Украіну Галоўня выступіў у Вярхоўнай радзе Украіны, а таксама правёў шэраг сустрэчы з высокапастаўленымі ўкраінскімі палітыкамі, у тым ліку з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім.

вс