Беларуская Служба

Украінскія беспілотнікі атакавалі чатыры вайсковыя аэрадромы ў Расіі

14.08.2024 15:10
Верагодна, гэта быў найбуйнейшы за час вайны ўдар па расійскіх ваенных аэрадромах.
У Белгародскай вобласці аб'яўленае надзвычайнае становішчаPAP/EPA/RUSSIAN DEFENCE MINISTRY PRESS SERVICE /HANDOUT Nagłówek State of emergency announced in Belgorod region following Ukrainian attacks Kategoria Niepokoje, konflikty, wojna (WAR) Instrukcje specjalne HANDOUT EDITORIAL USE ONLY/NO SALES epa11548708.jpg | RUSSIA UKRAINE CONFLICT State of emergency announced in Belgorod region following Ukrai

Украінскія беспілотнікі далёкага дзеяння ўначы нанеслі найбуйнейшы за час вайны ўдар па расійскіх ваенных аэрадромах — у Варонежы, Курску, Саваслейцы і Барысаглебску. Пра гэта паведаміла крыніца ў Службе бяспекі Украіны. Яна таксама пацвярджае, што гэта была спецыяльна спланаваная аперацыя, каб расіяне не маглі выкарыстоўваць гэтыя аэрапорты для нападу на лінію фронту і гарады Украіны.

«Расійскія ваеначальнікі ўжо скардзяцца ў сацсетках, што атака была эфектыўнай і супрацьпаветраная абарона не здолела абараніць гэтых аб’ектаў. Мясцовыя СМІ пісалі пра дзесяць выбухаў толькі ў Саваслейцы, адкуль рэгулярна ўзлятаюць расійскія самалёты МіГ, тэрарызуючы з паветра ўсю Украіну”, - паведамляе СБУ.

IAR/аз

Генерал Сырскі: Украіна кантралюе 74 гарады ў Курскай вобласці

14.08.2024 08:01
Расіяне эвакуявалі каля 200 тысяч мірных жыхароў Курскай вобласці з тэрыторый, якім пагражалі баявыя дзеянні.

Украінская выведка заклікала грамадзян адмовіцца ад паездак у Беларусь

14.08.2024 13:01
Грамадзяне Украіны пры перасячэнні мяжы падвяргаюцца працэдуры фільтрацыі, перасцерагае ўкраінскага выведка.