Беларуская Служба

Нікарагуа з’яўляецца адной з краін, дзе адбываецца найбольш жорсткі пераслед цэркваў

25.08.2024 08:04
Рэжым Артэгі-Мурыльё змагаецца з апазіцыяй і касцёламі, блакуе свабодныя СМІ і падтрымлівае цесныя адносіны з Кубай і Расіяй.
.
. lbrownstone/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нікарагуа з’яўляецца адной з краін, дзе адбываецца найбольш жорсткі пераслед Каталіцкага касцёла, паводле дзвюх справаздач, якія падрабязна апісваюць парушэнні правоў чалавека ў краіне. Даніэль Артэга, які таксама ўзначальваў краіну ў 1985-1990 гадах, бесперапынна з'яўляецца прэзідэнтам з 2007 года. Яго жонка Расарыё Мурыльё з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам. Яна змагаецца з апазіцыяй і касцёламі, блакуе свабодныя СМІ і падтрымлівае цесныя адносіны з Кубай і Расіяй.

13 жніўня праваабарончая група «Nicaragua nunca más» («Нікарагуа больш ніколі») прадставіла свой чацвёрты бюлетэнь аб рэлігійнай свабодзе, які ахоплівае перыяд з красавіка па ліпень 2024 г., у якім сцвярджаецца, што рэжым Артэгі-Мурыльё ўзмацніў пераслед свецкіх і рэлігійных лідараў.

«Відавочна, што гэтыя напады накіраваны супраць святароў, біскупаў, законніц і свецкіх вернікаў, але не толькі супраць Каталіцкага касцёла, але і супраць Евангельскіх цэркваў», — патлумачыла член групы Вэндзі Кінтэра, прадстаўляючы даклад.

Ліквідавана 420 хрысціянскіх арганізацый, у тым ліку Caritas Matagalpa. Былі канфіскаваныя прынамсі 22 рэлігійныя СМІ, апошнім з якіх было Радыё Марыя, апошняя перадача якога выйшла ў эфір 9 ліпеня 2024 г.», працягвае праваабаронца.

Кінтэра таксама адзначыла, што «51 святар быў сасланы без суда, што парушае іх правы на жыхарства і свабоду перамяшчэння. Прынамсі, 21 евангельскі пастыр застаецца ў выгнанні, а яшчэ тром пастарам быў забаронены ўезд у краіну. Такая схема пераследу прывяла да выгнання і прымусовага перамяшчэння больш за 200 актыўных хрысціян і да ўзмацнення кантролю за дзейнасцю, якая праводзіцца асабліва Каталіцкім Касцёлам».

У агульнай складанасці з 2018 года былі сасланыя як мінімум 222 актыўныя хрысціяне, у тым ліку 91 манашка. Прынамсі 52 актыўныя хрысціяне і іх былі пазбаўлены грамадзянства ў краіне.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры