Беларуская Служба

ЕС: ёсць прапанова перанесці падрыхтоўку ўкраінскіх салдат ва Украіну, але і боязь справакаваць Расію

30.08.2024 08:41
Навучанне праводзіцца ў краінах ЕС, яго прайшлі ўжо амаль 60 тысяч украінцаў, а камандаванне місіі знаходзіцца ў Польшчы. 
               .
Кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль і міністр замежных спраў Украіны Дзмітры Кулеба на сустрэчы ў Бруселі.Фота: PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Узбраенне Украіны - адна з галоўных тэм нефармальнай сустрэчы міністраў абароны ЕС у Бруселі. Гэта працяг учарашніх перамоў, калі міністры замежных спраў ужо абмяркоўвалі вайсковую падтрымку на нефармальнай сустрэчы.

Міністры абароны таксама закрануць пытанне будучыні дапамогі ЕС у падрыхтоўцы ўкраінскіх вайскоўцаў.
Учора прагучалі заклікі паскорыць пастаўкі ваеннай тэхнікі, а таксама зняць забарону на выкарыстанне Украінай заходняй зброі далёкага дзеяння для атак па ваенных аб'ектах у Расіі. «Зброя, якая пастаўляецца ва Украіну, павінна быць цалкам выкарыстаная, інакш яна бескарысная», — заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль, які падтрымаў заклікі Кіева ў гэтым пытанні. Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Уладзіслаў Тэофіль Барташэўскі, дакладваючы аб дыскусіі, дадаў яшчэ адну просьбу Кіева — «каб саюзнікі збівалі расійскія ракеты і БПЛА». Пра гэта ўчора казаў кіраўнік украінскага МЗС.

Сёння таксама плануецца, што міністры абароны абмяркуюць місію ЕС па падрыхтоўцы ўкраінскіх вайскоўцаў, мандат якой заканчваецца праз два месяцы. Навучанне праводзіцца ў краінах ЕС, яго прайшлі ўжо амаль 60 тысяч украінцаў, а камандаванне місіі знаходзіцца ў Польшчы. Ёсць прапанова падоўжыць і пашырыць праграму. Таксама прагучала ідэя перанесці яе ва Украіну, але адзінства на гэты конт няма. Ёсць апазіцыя з боку некалькіх краін, якія не жадаюць правакаваць Расію, і ёсць занепакоенасць бяспекай інструктараў ЕС.

IAR/Beata Płomecka/нг