Беларуская Служба

Літва пачала ўстанаўліваць супрацьтанкавыя загароды ў сваіх аэрапортах

12.10.2024 16:38
Нядаўна падобныя перашкоды з'явіліся на мастах на мяжы з Калінінградскай вобласці Расіі. 
 . .
"Зубы дракона". Ілюстрацыя.Фота: @nilushakov / Telegram

Пакуль што так званыя «зубы дракона» паставілі ў віленскім аэрапорце – гэта жалезабетонныя блокі ў форме піраміды. Іх плануюць таксама размясціць у аэрапортах Каўнаса і Палангі, якая знаходзіцца на ўзбярэжжы Балтыйскага мора. Акрамя таго, будуць таксама блакады і калючы дрот. Мінабароны Літвы заяўляе, што гэта робіцца для ўмацавання бяспекі.

За апошнія тыдні падобныя ўмацаванні зʼявіліся і на літоўскіх межах. Некалькі дзён таму іх паставілі на мосце ў Панямуні, што вядзе ў Калінінградскую вобласць. На думку вайскоўцаў, перашкоды могуць затрымаць атаку варожых сіл і даць літоўскім войскам час на рэакцыю. План абароны таксама ўключае ў сябе набыццё наземных і марскіх мін, а таксама ўстаноўку барʼераў бяспекі, між іншым, уздоўж рэспубліканскіх дарог.

Усе гэтыя мерапрыемствы зʼяўляюцца часткай Балтыйскай лініі абароны. На гэтыя мэты Вільня плануе вылучыць 600 мільёнаў еўра ў бліжэйшыя 10 гадоў.

Каміль Залеўскі

IAR/нг