Беларуская Служба

Японцы галасуюць на выбарах, лёс урада вісіць на валаску

27.10.2024 08:01
Сёння японцы вырашаюць лёс урада Сігеру Ісіба. У Краіне ўзыходзячага сонца пачаліся датэрміновыя парламенцкія выбары.
Ілюстрацыйны здымакEPA/FRANCK ROBICHON Dostawca: PAP/EPA.

Чакаецца, што кіруючая кааліцыя Ліберальна-дэмакратычнай партыі і фракцыі «Камэйта» страціць шмат галасоў пасля сёлетніх скандалаў і росту інфляцыі. Лібералы, якія цяпер маюць 247 дэпутатаў, могуць страціць 50 месцаў у парламенце. У партыі «Камейта» можа быць менш на 30 дэпутатаў. У цэлым гэта азначала б, што абедзве сілы атрымаюць разам менш за 233 месцы, неабходныя для большасці. Найбуйнейшая партыя ў парламенце можа саступіць Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі Японіі, якая - паводле апытанняў - можа разлічваць прыкладна на 140 дэпутатаў у парламенце.

Страта большасці ў ніжняй палаце азначала б, што партыя прэм'ер-міністра Ішыбы павінна была б пашырыць кааліцыю, каб застацца ва ўладзе, уключаючы групы з больш папулісцкімі праграмамі. Многія японцы заяўляюць, што эканамічныя пытанні вызначаць, за каго яны галасуюць. Гэта бачаць партыі, якія ўдзельнічаюць у выбарах — многія з іх заяўляюць аб падвышэнні заробкаў для грамадзян.

Сігеру Ісіба стаў на чале партыі пры канцы верасня пасля шматгадовага панавання фракцыі прэм'ер-міністра Сіндза Абэ. 1 кастрычніка ён заняў пасаду прэм'ер-міністра, а праз восем дзён распусціў парламент і прызначыў датэрміновыя выбары, спадзеючыся на добры вынік і ўмацаванне сваёй пазіцый у партыі.

ПР/юл