Беларуская Служба

Рэспубліканская партыя атрымлівае большасць у Кангрэсе ЗША

13.11.2024 22:03
Наступны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп будзе мець цалкам кантраляваны Кангрэс, што дазволіць яму прасоўваць сваю палітыку і хутка дабіцца ключавых прызначэнняў.
Амерыканскі КангрэсShutterstock/Andrea Izzotti

Рэспубліканская партыя ЗША па выніках выбараў 5 лістапада будзе кантраляваць не толькі Сенат, але і Палату прадстаўнікоў, хаця і не са значнай перавагай. 

Рэспубліканцы будуць мець не менш за мінімальную большасць у 218 мандатаў у ніжняй палаце Кангрэса, тады як Дэмакратычная партыя - не менш за 211. У некаторых акругах вынікі галасавання яшчэ не вызначаныя, але яны і так не ўплываюць на вынік. 

У Сенаце рэспубліканцы таксама будуць мець большасць: 52 сенатараў са 100 членаў палаты. 

Такім чынам, наступны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп будзе мець цалкам кантраляваны Кангрэс, што дазволіць яму прынамсі наступныя два гады прасоўваць сваю палітыку і хутка дабіцца ключавых прызначэнняў.

вс