Старшыня Ваеннага камітэта НАТА Роб Баўэр заявіў, што краіны-члены альянсу павінны будуць павялічыць выдаткі на абарону да ўзроўню, бліжэйшага да 3 працэнтаў ВУП. Гэта дазволіць рэалізаваць новыя абаронныя планы Паўночнаатлантычнага альянсу.
Роб Баўэр выказаў перакананне, што дыскусіі з адміністрацыяй Дональда Трампа аб павелічэнні выдаткаў хаўруснікаў з Еўропы і Канады будуць больш інтэнсіўнымі, што ён лічыць важным і неабходным.
Агенцтва Reuters адзначае, што цяперашняя мэта - 2 працэнты ВУП на ваенныя выдаткі будзе недастатковай перад абліччам новых выклікаў, якія стаяць перад арганізацыяй.
IAR/аз