Новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запрасіў старшыню КНР Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю, якая запланаваная на студзень. Верагодна, запрашэнне было накіраванае ў КНР на пачатку лістапада, але кітайскія крыніцы не паведамляюць, ці Сі Цзіньпін прыняў яго.
Каментатары адзначаюць, што прысутнасць кіраўніка Кітая на інаўгурацыі прэзідэнта ЗША была б беспрэцэдэнтнай. Кітай - адзін з галоўных супернікаў ЗША на міжнароднай арэне. У нядаўнім інтэрв'ю NBC News Дональд Трамп сказаў, што ў яго кантакты з кітайскім лідарам вельмі добрыя.
Пры гэтым у адміністрацыі новаабранага прэзідэнта ёсць прыхільнікі жорсткай палітыкі ў дачыненні да Кітая, а сам Дональд Трамп падчас перадвыбарчай кампаніі таксама пагражаў больш чым 60-працэнтнымі пошлінамі на кітайскую прадукцыю, калі Пекін не прыкладзе намаганняў для спынення кантрабанды фентанілу ў ЗША.
IAR/аз