Канцлер ФРГ Олаф Шольц у панядзелак у Бундэстагу пацвердзіў сваю пазіцыю, што пад яго кіраўніцтвам Германія не будзе накіроўваць войскі ва Украіну і не перадаcць украінскай арміі крылатыя ракеты далёкага радыусу дзеяння.
«Германія аказвае Украіне самую вялікую дапамогу ў Еўропе. Я хачу, каб так было і надалей», — сказаў Шольц у парламенце. «Калі Пуцін пераможа Украіну, мы таксама будзем у пастаяннай небяспецы», — папярэдзіў ён.
«Вы можаце разлічваць на Германію. Мы гаворым, што будзем рабіць, і выконваем тое, што абяцаем», - падкрэсліў ён.
Шольц заявіў, што немцы не зробяць нічога, што паставіць пад пагрозу іх уласную бяспеку. «Таму мы не будзем пастаўляць крылатыя ракеты, якія з'яўляюцца зброяй далёкага радыусу дзеяння, здольнай дасягаць цэлі ў глыбіні расійскай тэрыторыі. Вядома, мы таксама не будзем адпраўляць нямецкіх салдат на вайну. Не са мной, пакуль я канцлер», - сказаў ён. Паводле яго слоў, Германія абараняе суверэнітэт Украіны і хоча спыніць забойствы.
Шольц станоўча ацаніў адраджэнне Веймарскага трохкутніка як інструмента ўмацавання Еўропы. Акрамя Германіі ў гэтую ініцыятыву ўваходзяць таксама Францыя і Польшча.
ав