Японскія аўтамабільныя кампаніі Honda і Nissan пачалі перамовы аб аб’яднанні. У будучыні да іх можа далучыцца Mitsubishi Motors, дзе Nissan з’яўляецца буйнейшым акцыянерам. Японцы плануюць стварыць холдынг, пад кіраваннем якога будуць знаходзіцца тры брэнды. Канкрэтныя ўмовы аб’яднання будуць абмяркоўвацца.
Калі тры кампаніі аб’яднаюцца, то яны стануць трэцім у свеце аўтавытворцам па аб’ёмах продажаў.
Па дадзеных за 2023 фінансавы год, продажы кампаніі Honda склалі 3 млн 980 тыс. аўтамабілаў, кампаніі Nissan – 3 млн 370 тыс., а Mitsubishi – 810 тыс. Разам – гэта больш за 8 млн аўто, што патэнцыйна дае трэцяе месца пасля канцэрнаў Toyota і Volkswagen Group.
Паводле спецыялістаў, аб’яднаная кампанія можа каштаваць 52 млрд долараў ЗША.
Актутальна Nissan шукае галоўнага інвестара, 36% акцый якога з’яўляецца ўласнасцю французскай кампаніі Renault, якая адкрытая на іх продаж.
вс