Беларуская Служба

Недалёка ад базы Паўночнага флоту Расіі прагрымелі выбухі

19.12.2024 19:34
Жыхары Мурманскага і размешчанага ў 12 км ад яго Севераморска напісалі ў сацсеткі аб двух магутных выбухах, ударныя хвалі ад якіх людзі адчулі на адлегласці некалькіх дзясяткаў кіламетраў.
Малы ракетны карабель праекта «Каракурт»commons.wikimedia.org/Kosyak13/CC BY-SA 4.0

У Мурманску прагрымелі магутныя выбухі. Мяркуецца, што яны адбыліся ў раёне галоўнай ваенна-марской базы Паўночнага флоту Расіі і двух аэрадромаў. 

Жыхары Мурманскага і размешчанага ў 12 км ад яго Севераморска напісалі ў сацсеткі аб двух магутных выбухах, ударныя хвалі ад якіх людзі адчулі на адлегласці некалькіх дзясяткаў кіламетраў. 

Нарвежскае выданне The Barents Observer, якое правяло геалакацыю месца здымкі выбуху, паведаміла, што ў 13 км ад месца інцыдэнту размешчаны ваенны аэрадром «Севераморск-1». На гэтым аэрадроме базуюцца знішчальнікі, бамбавікі і эскадрылля верталётаў Ка-27. 

Таксама на адлегласці 11 км знаходзіцца склад зброі. Акрамя таго, на паўночны захад ад «Севераморска-1» размешчаны некалькі ўстановак з мабільнымі зенітнымі ракетамі, а таксама антэны для радыёэлектроннай барацьбы.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар