Беларуская Служба

У Вільні старэйшы ў Літве польскі фальклорны калектыў збірае поўныя залі

26.12.2024 18:06
Калядна-навагодні перыяд у Вільні для найстарэйшага ў Літве польскага фальклорнага ансамбля «Вілія» з'яўляецца часам актыўнай працы. 
Polski Zespół Artystyczny Pieśni i Tańca Wilia.
Polski Zespół Artystyczny Pieśni i Tańca "Wilia".facebook.com/pzapitwilia

«Гэта традыцыя, якой ужо 40 гадоў. У гэты час збіраюцца за вігілійным сталом збіраюцца  гледачы і сябры. І ўжо на другі-трэці дзень пасля Каляд мы адразу прыступаем да рэпетыцый», — кажа мастацкі кіраўнік гурта «Вілія» Рэната Брасэль.

У суботу адбудуцца два канцэрты. Яны настолькі папулярныя, што ўсе білеты былі раскуплены некалькі тыдняў таму. Рэната Брасэль паведамляе, што гурт традыцыйна падрыхтуе паланэз, мазурку і польскія калядкі. Таксама будуць новыя творы.

«Мы хочам паказаць літоўскія танцы і песні, якія мы падрыхтавалі для сёлетняга Фестывалю песні. А другая частка канцэртаў будзе складацца з песень і танцаў з розных рэгіёнаў Польшчы», — дадае кіраўнічка.

У наступным годзе польскі мастацкі ансамбль песні і танцу «Вілія» адзначыць 70-годзьдзе. Праграма юбілейнага канцэрта будзе распрацавана пасля Новага года. «Вілія» была першым мастацкім калектывам, створаным палякамі, якія жылі ў Савецкім Саюзе пасля Другой сусветнай вайны.

IAR/вх