У Будапешце памерла найстарэйшая алімпійская чэмпіёнка Агнеш Келеці. Сваё першае алімпійскае золата яна выйграла ў 1952 годзе на Гульнях у Хельсінкі. Праз пяць дзён Агнеш Келеці павінна была адзначыць свой сто чацвёрты дзень нараджэння.
Прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан падзякаваў ёй за гады спартыўнай, а потым акадэмічнай кар'еры.
На Алімпійскіх гульнях 1952 года Агнеш Келеці выйграла не толькі золата, але таксама адно срэбра і два бронзавыя медалі. Праз чатыры гады ў Мельбурне яна заваявала чатыры разы золата і яшчэ два разы срэбра.
Агнеш Келеці, габрэйка па паходжанню, аказала вялікі ўплыў таксама на развіццё ізраільскай гімнастыкі.
IAR/аз