Беларуская Служба

Славакія разглядае меры супраць Украіны ў адказ на спыненне паставак расійскага газу

03.01.2025 06:02
Славакія разглядае магчымасць скарачэння паставак электраэнергіі ва Украіну і абмежавання дапамогі ўкраінскім бежанцам.
Władze w Kijowie nie przedłużyły umowy tranzytowej z rosyjskim Gazpromem
Władze w Kijowie nie przedłużyły umowy tranzytowej z rosyjskim GazpromemMAXSHOT.PL/Shutterstock

Гэта рэакцыя на спыненне паставак расійскага газу. Кіеў не працягнуў транзітнае пагадненне з расійскім «Газпрамам», якое скончылася ў канцы года.

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіцо заявіў у сацсетках аб дзеяннях у адказ супраць Украіны. Ягоная партыя «Смер» (Smer) таксама хоча патрабаваць аднаўлення транзіту або кампенсацыі стратаў, якія Славакія панесла з-за спынення паставак расійскага газу.

Паводле разлікаў урада ў Браціславе, Славакія страціць 500 мільёнаў еўра ў выглядзе платы за транзіт і з-за павышэння кошту імпарту газу з іншых крыніц.

На наступным тыдні славацкая дэлегацыя мае абмеркаваць у Брусэлі пытанне імпарту газу.

Украіна не працягнула кантракт на транспарціроўку расійскага газу ў Еўропу праз сваю тэрыторыю. Для Славаччыны гэта не азначае спыненьне паставак газу ўвогуле, бо славацкія энэргетыкі забяспечылі сабе іншыя варыянты імпарту, але маюць месца  страты даходаў ад транзіту газу і рэзкае падвышэньне цэнаў на блакітнае паліва. Славакі зарабляюць на транзіце газу ў Чэхію і далей на Захад.



IAR/вх