Ісландцы прапануюць, напрыклад, ліквідаваць пазіцыі памочнікаў для палітыкаў.
Прапановы можна дасылаць да 23 студзеня. Улады шукаюць адказы на пытанні, як палепшыць працу ўлады, як змяніць прыярытэты, а таксама хочуць даведацца ў грамадзян, ці ёсць прыклады марнатраўства ў бюджэтнай сферы. Працоўная група разгледзіць атрыманыя прапановы, а вынікі будуць выкарыстаны для фарміравання «доўгатэрміновага плана рэформаў».
Па стане на дзень пятніцы, 3 студзеня, на сайце зарэгістравана 1207 паведамленняў.
Ёсць прапанова адмяніць фінансаванне службовых кватэр палітыкаў і ліквідаваць пасады памочнікаў, на якіх яны маюць права. Грамадзяне таксама прапануюць адмяніць асобную пенсійную сістэму для былых дэпутатаў і рабіць ім выплаты на падставе мінімальнага заробку.
Ёсць ідэя скараціць дзяржаўнае фінансаванне шматлікіх палітычных партый краіны. Іншыя прадстаўленыя прапановы тычацца спрашчэння ІТ-сістэм і аб'яднання офісаў і інстытутаў з падобнымі кампетэнцыямі. Спрэчныя ідэі ўключаюць закрыццё амбасадаў Ісландыі, выхад краіны з Паўночнаатлантычнага альянсу і спыненне фінансавай падтрымкі Украіны, якая змагаецца з Расіяй.
У Ісландыі ў выніку датэрміновых выбараў 30 лістапада 2024 года ў канцы снежня была сфарміравана кааліцыя большасці ў складзе сацыял-дэмакратычнага альянсу, ліберальнага Адраджэння і Народнай партыі.
Крыструн Фростадоцір, старшыня Альянсу, стала прэм'ер-міністрам Ісландыі. У падпісаным пагадненні аб супрацоўніцтве адным з прыярытэтаў бакі вызначылі паляпшэнне дзяржаўнага кіравання за кошт эканоміі.
РАР/вх