Беларуская Служба

Кароль Карл III прыедзе ў Польшчу на адзначэнне 80-й гадавіны вызвалення лагеру Аўшвіц-Біркенаў

13.01.2025 19:08
Гэта будзе пяты візіт Карла ў Польшчу, але ўпершыню ён наведае краіну як кароль. 
Кароль Карл ІІІTwitter/The Royal Family

Кароль Карл III прыедзе ў Польшчу на адзначэнне 80-й гадавіны вызвалення лагеру Аўшвіц-Біркенаў. Заява Букінгемскага палаца пацвердзіла ранейшыя паведамленні СМІ.

«Кароль будзе прысутнічаць на цырымоніі ў Мемарыяле і музеі Аўшвіц-Біркенаў з нагоды 80-годдзя вызвалення былога нямецка-фашысцкага канцлагера», — гаворыцца ў паведамленні. Перад гэтым запланаваныя сустрэчы манарха з прэзідэнтам Анджэем Дудам і жыхарамі Кракава.

Гэта будзе пяты візіт Карла ў Польшчу, але ўпершыню ён наведае краіну як кароль. 

80 гадоў таму, 27 студзеня 1945 года, у другой палове дня салдаты Чырвонай Арміі адкрылі вароты лагераў Аўшвіц, Біркенаў і Мановіц. Каля калючага дроту і ў бараках чырвонаармейцы ўбачылі каля 7 тыс. зняволеных: хворых, вельмі знясіленых дарослых і дзяцей. Да вызвалення нямецкія нацысты забілі ў Аўшвіцы больш за мільён чалавек, у асноўным яўрэяў, а таксама палякаў, цыганоў і савецкіх ваеннапалонных. 

Дзяржаўныя ўрачыстасці за нагоды вызвалення Аўшвіц-Біркенаў адбудуцца 27 студзеня ў Асвенціме. У іх прымуць удзел кіраўнікі ўрадаў і краін з усяго свету.

вс