Кампанія SpaceX амерыканскага мільярдэра Ілона Маска запусціла два апараты на Месяц для амерыканскіх і японскіх кампаній, якія хочуць пачаць засваенне спадарожніка Зямлі.
Два пасадачныя модулі былі запушчаны ўначы ў сераду, 15 студзеня з Касмічнага цэнтра НАСА імя Кенэдзі. Каб скараціць выдаткі, апараты адправіліся ў палёт разам, але ўжо праз гадзіну, строга па графіку, разышліся па розных маршрутах, пачаўшы шматмесячнае касмічнае падарожжа.
Пасадка на Месяцы запланавана на канец траўня або пачатак чэрвеня ў раёне Мора Холада, размешчанага на поўначы бачнага бока Месяца.
Дагэтуль толькі пяці краінам удалося паспяхова пасадзіць касмічныя апараты на Месяцы - гэта СССР, ЗША, Кітай, Індыя і Японія.
ЗША застаюцца адзінай краінай, якая высадзіла астранаўтаў на Месяцы. Праграма НАСА «Артэміда», будучы працягам праграмы «Апола», нацэлена на вяртанне людзей на Месяц да канца гэтага дзесяцігоддзя.
voa/pap/эж