Улады Францыі запрасілі Ілана Маска на саміт па штучным інтэлекце, які праз некалькі дзён пройдзе ў Парыжы. Хоць кіраўнік платформы X, які супрацоўнічае з прэзідэнтам Дональдам Трампам, пакуль не пацвердзіў свайго ўдзелу, то само рашэнне выклікае сумневы ў Елісейскім палацы.
Запрашэнні былі разасланыя перад інаўгурацыяй прэзідэнта Дональда Трампа, падчас якой мільярдэр зрабіў жэст, які, на думку часткі каментатараў, нагадваў нацысцкае прывітанне.
Саміт па штучным інтэлекце, арганізаваны прэзідэнтам Францыі, павінен адбыцца 10 і 11 лютага.
Некаторыя паплечнікі прэзідэнта Францыі прапаноўвалі адмяніць запрашэнне, аднак, паводле СМІ, Эманюэль Макрон такой магчымасці не разглядае.
Сам факт запрашэння Ілaна Маска ў Парыж здзіўляе назіральнікаў, бо некалькі тыдняў таму прэзідэнт Францыі асудзіў умяшанне кіраўніка платформы X у палітыку еўрапейскіх краін, а МЗС Францыі пагражалa яму санкцыямі ЕС і нават закрыццём сайтa ў Еўропе.
IAR/аз