Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што яго краіна возьме пад свой кантроль сектар Газа. Такую заяву амерыканскі лідар зрабіў у аўторак, 4 лютага, у Белым доме пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху:
— ЗША возьмуць пад кантроль сектар Газа, мы будзем з ім працаваць. Мы будзем валодаць ім і будзем адказваць за дэмантаж там усіх небяспечных неразарваных бомбаў і іншай зброі. (...) Калі спатрэбіцца, мы гэта зробім, возьмем пад кантроль гэтую тэрыторыю, будзем яе развіваць, створым тысячы працоўных месцаў. Гэта будзе тое, чым можа ганарыцца ўвесь Блізкі Усход.
Нагадаем, напрыканцы студзеня прэзідэнт ЗША заклікаў арабскія краіны прымаць больш бежанцаў з сектара Газа, заявіўшы, што яны павінны будаваць жыллё для палестныскіх арабаў за межамі сектара, «дзе яны, магчыма, змогуць жыць у міры».
iar/dw/эж