Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у нядзелю, 9 лютага, што мае намер купіць Газу, але можа дазволіць іншым дзяржавам на Блізкім Усходзе аднавіць часткі разбуранай вайной тэрыторыі.
Аб гэтым палітык заявіў на борце самалёта Air Force One па дарозе ў Новы Арлеан на чэмпіянат Нацыянальнай футбольнай лігі за Суперкубак:
— Я поўны рашучасці купіць і валодаць Газай. Што датычыцца нашага аднаўлення — мы можам аддаць яе іншым дзяржавам на Блізкім Усходзе, каб яны адбудавалі асобныя часткі, іншыя людзі могуць гэта зрабіць пад нашым патранатам. Але мы абавязваемся валодаць ёю, утрымліваць яе і гарантаваць, што ХАМАС не вернецца назад. Там няма, куды вяртацца, гэтае месца падлягае зносу. Рэшта будзе знесена. Усё будзе знесена. Потым мы зробім там добрае месца для будучага развіцця. Людзі з усяго свету змогуць прыязджаць туды і там жыць.
Дональд Трамп таксама адзначыў, што адкрыты да магчымасці ўпусціць некаторых палестынскіх бежанцаў у ЗША, але будзе разглядаць такія запыты ў кожным канкрэтным выпадку.
Нагадаем, 6 лютага Дональд Трамп пацвердзіў свой план авалоданнем сектарам Газа Злучанымі Штатамі Амерыкі — без прыцягнення амерыканскіх вайскоўцаў. Трамп лічыць, што Ізраіль мог бы перадаць Газу Злучаным Штатам пасля завяршэння баявых дзеянняў.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё падтрымаў план прэзідэнта, заявіўшы, што палестынскі анклаў павінен быць вызвалены ад ісламісцкай групоўкі ХАМАС.
Амбасадар ЗША на Блізкім Усходзе Стыў Уіткоф заявіў, што прапанова Дональда Трампа па перасяленні палестынцаў дасць ім «больш надзеі» на лепшую будучыню.
iar/эж