Еўрасаюз падрыхтуе сумесную рэакцыю на амерыканскія пошліны, паведаміў канцлер Германіі Олаф Шольц. ЗША на моцы падпісанага Дональдам Трампам указу ўводзяць мытныя пошліны на сталь і павышаюць тарыфы на алюміній.
Тэма амерыканскіх пошлін падымалася ў апошнім парламенцкім выступе ў Бундэстагу Олафа Шольца, які завяршае свой тэрмін кіраўніка ўраду.
Шольц некалькі разоў згадваў заявы Дональда Трампа.
«Нам пагражаюць амерыканскія пошліны на сталь і алюміній. Калі амерыканцы не пакінуць нам іншага выйсця, Еўрасаюз адрэагуе жорстка. Як найбуйнейшы рынак у свеце з 450 млн грамадзян у нас дастаткова сродкаў. Тым не менш, я спадзяюся, што мы не пойдзем па гэтым няправільным шляху, таму што тарыфная вайна ў канчатковым выніку зніжае дабрабыт абодвух бакоў», - сказаў Олаф Шольц.
Новыя мытныя тарыфы ўступяць у сілу 12 сакавіка і будуць дзейнічаць не толькі супраць краін Еўрасаюза, але і супраць Вялікабрытаніі, Японіі, Канады, Кітая і Мексікі.
вс