Генеральная пракуратура Расіі запатрабавала ад Чэхіі экстрадаваць журналістку, блогера і былую тэлевядучую Фарыду Курбангалееву. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
Па словах журналісткі, у панядзелак супрацоўнікі чэшскай паліцыі ўручылі ёй адпаведны ліст. У ім не гаворыцца, што менавіта стала нагодай для патрабавання выдачы, піша вядучая. Яна выказала меркаванне, што размова ідзе аб дзвюх крымінальных справах, заведзеных на яе мінулым летам – «аб апраўданні тэрарызму» і «аб фэйках» аб расійскай арміі.
«Гэта, несумненна, вялікі гонар для мяне, таму што такім чынам Расія прызнае мой уклад у змаганне са злачынным пуцінскім рэжымам», - падкрэсліла Фарыда Курбангалеева, каментуючы запыт аб выдачы.
З дакумента, які яна апублікавала ў сваім акаўнце, вынікае, што справу аб экстрадыцыі будзе разглядаць Гарадскі суд Прагі.
У чэрвені 2024 года расійскі суд завочна арыштаваў Фарыду Курбангалееву па справе аб ваенных «фэйках» і «закліках да тэрарызму».
вс