У адказ на пытанне Польскага радыё Дональд Трамп сказаў, што з гэтай нагоды ў яго склаліся добрыя адносіны з Уладзімірам Пуціным.
Марк Фогель быў прысуджаны ў 2022 годзе да 14 гадоў пазбаўлення волі за захоўванне невялікай колькасці марыхуаны. Пра яго вызваленне вёў перамовы спецыяльны пасланнік Дональда Трампа Стывен Віткоф.
Амерыканскі прэзідэнт заявіў, што ён абяцаў 95-гадовай маці вяртанне яе сына дадому. Марк Фогель, які сустракаўся з Дональдам Трампам, падкрэсліў, што ён самы шчаслівы чалавек у свеце.
Карэспандэнт Польскага радыё Марэк Валкускі запытаўся ў прэзідэнта ЗША, што ён даў Уладзіміру Пуціну ўзамен.
«Вельмі, вельмі мала. Гэта была справядлівая здзелка. Гэта не была адна з тых здзелак на 6 мільярдаў долараў», - сказаў Трамп.
Прэзідэнт ЗША заявіў, што расцэньвае вызваленне Уладзімірам Пуціным амерыканскага грамадзяніна як праяву добрай волі і што гэта спрыяе мірным перамовам ва Украіне.
«У нас склаліся вельмі добрыя адносіны. Мы хочам скончыць гэтую вайну, спыніць забіванне людзей», — запэўніў Трамп.
Прэзідэнт ЗША ўхіліўся ад адказу на пытанне Польскага радыё пра тое, ці скарыстае ён 4 мільярды долараў дапамогі Украіне, якія яму пакінуў яго папярэднік Джо Байдэн, і ці працягне ваенную падтрымку Кіева.
IAR/Марэк Валкускі/яс