Беларуская Служба

Італьянскія СМІ: Магчымая адстаўка Папы больш не з'яўляецца табуяванай тэмай

21.02.2025 19:12
Дыскусія на гэтую тэму супадае з паведамленнямі аб невялікім паляпшэнні стану Папы рымскага, які ўжо больш за тыдзень знаходзіцца ў шпіталі з-за двухбаковай пнеўманіі.
       .    ,
Вернікі моляцца і прыносяць свечкі пад помнік св. Яна Паўла каля шпіталя, дзе лечаць папу ФранцішкаPAP/EPA/FABIO CIMAGLIA

Магчымая адстаўка папы Францішка больш не з'яўляецца табуяванай тэмай - падкрэсліваюць італьянскія СМІ. Дыскусія на гэтую тэму супадае з паведамленнямі аб невялікім паляпшэнні стану Папы рымскага, які ўжо больш за тыдзень знаходзіцца ў шпіталі з-за двухбаковай пнеўманіі. Чакаецца, што лячэнне зойме даволі працяглы час.

Стан здароўя Папы Рымскага можа прымусіць яго прыняць рашэнне аб адстаўцы з пасады, адзначае «Ansa». Галасы на гэтую тэму прагучалі за тры тыдні да 12-й гадавіны абрання Францішка, якое адбылося пасля адстаўкі Бэнэдыкта XVI па стане здароўя і недахопу сіл.

«Сітуацыя крыху паляпшаецца, тым часам у Касцёле ўжо ёсць тыя, хто гаворыць аб магчымай адстаўцы», — адзначае ў пятніцу «Il Giornale».

Пра гіпотэзу адстаўкі праз хваробу піша таксама штодзёнка «La Repubblica». Яна адзначае, што аб такой магчымасці ў адзін дзень казалі тры кардыналы, у тым ліку старшыня Папскай рады па культуры кардынал Джанфранка Равазі.

На пытанне, ці можа 88-гадовы Францішак сысці ў адстаўку, італьянскі кардынал адказаў: «Я думаю, што ён можа гэта зрабіць, таму што ён даволі рашучы ў сваіх рашэннях».

«Няма сумневу, што калі б ён апынуўся ў сітуацыі, калі яго здольнасць мець асабісты кантакт з людзьмі, якіх ён любіць, і мець зносіны прама, ясна і выразна, была б пад пагрозай, я думаю, што ён мог бы вырашыць падаць у адстаўку», — сказаў кардынал Равазі, паведамляюць штодзённыя газеты «La Stampa і Il Messaggero».

Як ён нагадаў, Францішак аднойчы ясна сказаў, што пасля свайго абрання ён здзейсніў фармальны акт аб падрыхтоўцы ліста аб сваёй магчымай адстаўцы ў будучыні, калі яго стан не дазволіць яму займаць пасаду.

«Магчыма ўсё», — такую ​​думку выказаў мітрапаліт Марсэлю кардынал Жан-Марк Авелін падчас размовы з журналістамі ў Ватыкане. Гаворачы пра хваробу Папы, ён дадаў: «Мы ўсё гэта перажываем з пэўнай занепакоенасцю».

Мітрапаліт Барселоны, кардынал Хуан Хасэ Амела дадаў: «Я не прарок, у мяне няма адказаў, але нормы гэта прадугледжваюць».

Больш на гэтую тэму: Багацце веры