Беларуская Служба

Фільм «Анора» - бясспрэчны пераможца сёлетніх «Оскараў»

03.03.2025 10:02
Агулам фільм Шона Бэйкера «Анора» атрымаў прэміі ў пяці намінацыях.
  -
Фільм «Анора» - бясспрэчны пераможца сёлетніх «Оскараў»PAP/EPA/ALLISON DINNER

Ноччу, паводле польскага часу, у Лос-Анджэлесе прайшла 97-я цырымонія ўзнагароджання Прэміямі Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук.

«Оскара» за найлепшы фільм атрымаў камедыйна-драматычны фільм Шона Бэйкера «Анора» («Anora»). У сваю чаргу сам Шон Бэйкер атрымаў прэмію для найлепшага рэжысёра.

Агулам фільм «Анора» атрымаў прэміі ў пяці намінацыях: за найлепшую жаночую ролю першага плану (Майкі Мэдысан), за  найлепшы арыгінальны сцэнар і найлепшы мантаж.

«Оскар» за мужчынскую ролю першага плану ў фільме Брэйдзі Корбэт «Бруталіст» («The Brutalist») атрымаў Эйдрыен Броўдзі. Згаданы фільм таксама быў уганараваны статуэткамі для найлепшага аператара і найлепшы саўндтрэк.

 У сваю чаргу «Оскара» за найлепшую ролю другога плану атрымаў Кіран Калкін за ролю ў фільме «Сапраўдны боль» («A Real Pain») рэжысёра Джэсі Айзэнберга.

Прэмію для найлепшай акторкі другога плану за ролю ў фільме «Эмілія Перэс», атрымала Зоі Салдана.

аз