Беларуская Служба

Дональд Трамп: Я правёў добрую тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны

19.03.2025 17:30
«Мы на правільным шляху», - дадаў прэзідэнт ЗША пасля заканчэння размовы з Уладзімірам Зяленскім.
Прэзідэнт ЗША Дональд ТрампФото: By The White House from Washington, DC - President Trump Speaks with the Bahamian Prime Minister, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=81887637

«У мяне была вельмі добрая тэлефонная размова з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім», - такім чынам амерыканскі прэзідэнт пракаментараваў сённяшнюю размову з украінскім прэзідэнтам.  Размова лідараў доўжылася каля гадзіны.



«Большая частка дыскусіі грунтавалася на ўчорашняй размове з прэзідэнтам Пуціным», - напісаў Дональд Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.


truthsocial.com/@realDonaldTrump truthsocial.com/@realDonaldTrump

«Мы на правільным шляху, і я буду прасіць дзяржсакратара Марка Рубіа і дарадцу па нацыянальнай бяспецы Майкла Вальца аб падрабязным апісанні абмеркаваных момантаў», - дадаў Дональд Трамп пасля заканчэнні размовы з Зяленскім.

Напярэдадні Дональд Трамп размаўляў па тэлефоне з Уладзімірам Пуціным аб магчымасці спынення вайны ва Украіне. Зяленскі ў сераду выказаў надзею, што Трамп перадасць яму інфармацыю аб сваёй размове з расійскім лідарам.

Нагадваем, апошняя сустрэча Дональда Трампа з Уладзімірам Зяленскім адбылася 28 лютага ў Авальным кабінеце Белага дома і скончылася іх беспрэцэдэнтнай спрэчкай. Трамп тады абвінаваціў украінскага лідара ў адсутнасці павагі і ўдзячнасці за амерыканскую дапамогу. Пасля размовы ён ацаніў, што Зяленскі «не гатовы да міру», а праз некалькі дзён прыпыніў перадачу ваеннай дапамогі Украіне.



Адміністрацыя ЗША аднавіла пастаўкі ваеннай дапамогі і разведвальнай падтрымкі Украіне ў сакавіку пасля перамоваў у Саудаўскай Аравіі, дзе Украіна прыняла прапанову ЗША аб 30-дзённым спыненні агню.

PAP/аз

Bloomberg: Пуцін патрабуе прыпыніць пастаўкі зброі ва Украіну на час спынення агню

18.03.2025 13:32
Уладзімір Пуцін патрабуе поўнага прыпынення паставак зброі ва Украіну на час спынення агню на расійска-ўкраінскім фронце, прапанаванага прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Вынікі перамоў паміж Трампам і Пуціным: Крэмль пагадзіўся спыніць абстрэл украінскай інфраструктуры на ўзаемных умовах з Кіевам

18.03.2025 18:49
Скончылася тэлефонная размова паміж Дональдам Трампам і Уладзімірам Пуціным.