У суботу, 5 красавіка, сотні тысяч чалавек выйшлі на акцыі пратэсту супраць палітыкі Дональда Трампа па ўсёй тэрыторыі ЗША. Найбольш масавыя дэманстрацыі прайшлі ў Вашынгтоне, Нью-Ёрку, Х'юстане, Лос-Анджэлесе і Фларыдзе.
Дэманстранты выступалі супраць скарачэння дзяржаўных выдаткаў і павышэння тарыфаў на імпартныя тавары. На думку многіх пратэстоўцаў, цяперашняя палітыка Белага дома таксама вядзе да падрыву грамадзянскіх правоў амерыканцаў.
Абурэнне ў ЗША выклікала рашэнне прэзідэнта Дональда Трампа скараціць адміністрацыйныя выдаткі шляхам звальнення чыноўнікаў. Некаторыя грамадзяне ЗША таксама незадаволеныя прасоўванне кансерватыўных каштоўнасцяў. Дадатковай прычынай для пратэстаў стала значнае павышэнне тарыфаў, якое выклікала сур'ёзныя падзенні на фондавых рынках і, на думку некаторых аналітыкаў, можа прывесці да заняпаду амерыканскай эканомікі.
Пратэсты супраць новай амерыканскай мытнай палітыкі прайшлі таксама ў многіх гарадах Еўропы. Дэманстрацыі пад лозунгам «Рукі прэч» прайшлі, у прыватнасці, у Парыжы, Лондане і Лісабоне.
У Берліне пратэстоўцы сабраліся перад аўтасалонам кампаніі, якая належыць мільярдэру Ілону Маску — дарадцам прэзідэнта Дональда Трампа. У Франкфурце дэманстрацыю арганізавалі «Дэмакраты за мяжой» — арганізацыя Дэм
IAR/PAP/эж