Віцэ-прэм’ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш падчас візіту на латвійскую ваенную базу Адажы паведаміў пра ўзмацненне польскага вайсковага кантынгенту на тэрыторыі Латвіі. У чэрвені бягучага года да кантынгенту далучыцца хімічны полк, што стане важным крокам ва ўмацаванні магчымасцей міжнароднай брыгады НАТА.
Кіраўнік Мінабароны падкрэсліў, што Польшча поўнасцю выконвае свае абавязацельствы ў рамках НАТА і працягне падтрымліваць саюзнікаў на ўсходнім флангу.
У сваю чаргу міністр абароны Латвіі Андрыс Шпрудс падзякаваў Польшчы за падтрымку і партнёрства.
Падчас візіту Уладзіслаў Касіняк-Камыш уручыў польскім вайскоўцам узнагароды і адзнакі, адзначыўшы іх прафесіяналізм і адданасць справе абароны.
База ў Адажы, дзе размешчаныя сілы НАТА, у тым ліку польскія вайскоўцы, застаецца ключавым элементам умацавання бяспекі ў рэгіёне на фоне растучых пагроз з боку Расіі.
вс