Беларуская Служба

МЗС РФ праінфармаваў Рубіа аб гатоўнасці Масквы да перамоў

18.04.2025 10:12
Раней Дзярждэпартамент ЗША паведаміў, што Рубіа праінфармаваў Сяргея Лаўрова па тэлефоне аб перамовах у чацвер у Парыжы.
Ілюстрацыйны здымакEPA/KRISTINA KORMILITSYNA / SPUTNIK Dostawca: PAP/EPA

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў дзяржсакратару ЗША Марка Рубіа, што Масква гатовая «працаваць разам» з Вашынгтонам над «ліквідацыяй даўніх прычын канфлікту ва Украіне», паведамляе Reuters са спасылкай на апублікаваную ў чацвер заяву МЗС Расіі.

Раней Дзярждэпартамент ЗША паведаміў, што Рубіа праінфармаваў Сяргея Лаўрова па тэлефоне аб перамовах у чацвер у Парыжы, у якіх прынялі ўдзел прадстаўнікі ЗША, Украіны, Вялікабрытаніі, Германіі і Францыі.

Як гаворыцца ў заяве МЗС РФ, Лаўроў пацвердзіў гатоўнасць Масквы «працягваць сумесна з амерыканскімі калегамі працу па ліквідацыі першапрычын украінскага крызісу».

Reuters нагадвае, што Расія паслядоўна паўтарае, што яе ўмовы спынення вайны ўключаюць у сябе, сярод іншага, афіцыйнае прызнанне Украінай анексіі чатырох абласцей і адмову ад любых намераў далучыцца да НАТА.

PAP/юл