Расійскі музыкант, лідар гурта «Машина времени» Андрэй Макарэвіч рэзка адказаў прапагандысту пасля яго пытанняў пра магчымыя выступы артыста ў Расіі. Відэа з удзелам выканаўцы публікуюць Тэлеграм-каналы ў суботу, 19 красавіка.
Андрэй Макарэвіч, які з самага пачатку ўварвання ва Украіну асуджае дзеянні Крамля, даў адпор аднаму з расійскіх прапагандыстаў. Мужчына падышоў да спевака з надакучлівымі пытаннямі аб яго канцэртах. Макарэвіч спачатку адказваў, але пазней паслаў яго як мага далей.
Яшчэ ў 2022 годзе Макарэвіч пакінуў Расію і пераехаў у Ізраіль. У 2014 годзе артыст выступіў супраць расійскай анэксіі Крыма.
вс