Партугальская энергетычная кампанія REN заявіла, што прычынай маштабнага блэкаўта ў Іспаніі, Партугаліі і частцы Францыі сталі экстрэмальныя перапады тэмпературы.
Паводле REN, з-за экстрэмальных перападаў тэмпературы ў цэнтральнай частцы Іспаніі адбыліся анамальныя ваганні на лініях звышвысокага напружання. Яны выклікалі збоі сінхранізацыі паміж электрычнымі сістэмамі, што прывяло да ланцуговай рэакцыі парушэнняў у аб'яднанай еўрапейскай энергасетцы, гаворыцца ў паведамленні партугальскай кампаніі.
Улады Партугаліі заявілі, што прыкметаў кібератакі не выяўлена.
Адключэнні электрычнасці адбыліся ў панядзелак, 28 красавіка, у Партугаліі, Іспаніі, чатцы Францыі і ў Андоры. У гарадах Партугаліі і Іспаніі спынілася метро, не працавалі святлафоры, назіраліся перабоі з мабільнай сувяззю і інтэрнетам, спыніліся прыгарадныя цягнікі.
У аэрапортах і бальніцах выкарыстоўваліся рэзервовыя генератары для падачы электраэнергіі. Актуальна электразабеспячэнне адноўленае амаль поўнасцю.
вс