Беларуская Служба

Прэзідэнт Дональд Трамп ганарыцца поспехамі сваёй палітыкі, але вынікі апытанняў не пакідаюць ілюзій

30.04.2025 11:00
Лідар Злучаных Штатаў Амерыкі падсумаваў першых 100 дзён сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас мітынгу ў штаце МічыганPAP/EPA/DIEU-NALIO CHERY

Падчас выступу на мітынгу ў штаце Мічыган Дональд Трамп пераконваў сваіх прыхільнікаў, што першыя 100 дзён яго прэзідэнцтва былі самымі лепшымі ў гісторыі ЗША.



Мерапрыемства пачалося з песні: «Я ганаруся тым, што я амерыканец». Дональд Трамп пераконваў удзельнікаў, што з пачаўся залаты век Амерыкі.

«Гэта самыя лепшыя першыя сто дзён у гісторыі нашай краіны. І гэта толькі пачатак», — абяцаў палітык.

Прэзідэнт ЗША, перш за ўсё, хваліўся тым, што значна скараціў нелегальную іміграцыю. «Сёння магу паведаміць вам, што гэтая ганебная практыка скончылася, і ў нас самая жорсткая мяжа ў гісторыі», — сказаў ён.

Ён таксама казаў пра эканамічныя поспехі і запэўніў, што выйграе тарыфныя войны.



Аднак апытанні грамадскай думкі паказваюць, што амерыканцы думаюць інакш.

У многіх даследаваннях пераважная большасць рэспандэнтаў негатыўна ацаніла эканамічную і гандлёвую палітыку адміністрацыі Дональда Трампа. Агульная падтрымка прэзідэнта складае каля 40 працэнтаў і з’яўляецца самай нізкай за апошнія дзесяцігоддзі.

IAR/аз

Палова амерыканцаў негатыўна ацэньвае дзеянні прэзідэнта Трампа

27.04.2025 10:20
Згодна з апошнім апытаннем AP-NORC, значная частка амерыканцаў лічыць, што Дональд Трамп засяроджваецца на няправільных прыярытэтах падчас свайго другога прэзідэнцкага тэрміну.