Еўрапейская камісія пацвердзіла, што атрымала ад Польшчы просьбу аб паслабленні бюджэтнага рэжыму. Прычына - выдаткі на абарону.
Пра тое, што такая заяўка была адпраўлена ў Брусель, сёння раніцай паведаміла Міністэрства фінансаў.
Польшча - не адзіная краіна, якая папрасіла больш мяккага стаўлення і магчымасці павелічэння запазычанасці.
Учора падобныя заяўкі накіравалі ў Еўракамісію чатыры краіны, сёння — яшчэ дзве, у тым ліку Польшча. Апошні тэрмін падачы заявак - поўнач.
Еўрапейская камісія пракаментуе гэтыя просьбы на пачатку чэрвеня.
IAR/аз