Міністэрства фінансаў ЗША абвясціла аб падпісанні пагаднення з Украінай аб стварэнні Амерыканска-ўкраінскага інвестыцыйнага фонду рэканструкцыі.
«Я рады абвясціць аб падпісанні сёння гістарычнага Пагаднення аб эканамічным партнёрстве паміж ЗША і Украінай», — заявіў міністр фінансаў ЗША Скот Бэсэнт.
«У знак прызнання значнай фінансавай і матэрыяльнай падтрымкі, якую амерыканскі народ аказаў абароне Украіны пасля паўнамаштабнага ўварвання Расіі, гэта эканамічнае партнёрства дазволіць нашым дзвюм краінам супрацоўнічаць і інвеставаць разам, каб нашы агульныя рэсурсы, таленты і магчымасці маглі паскорыць эканамічнае аднаўленне Украіны», — гаворыцца ў заяве Міністэрства фінансаў.
«Ад імя ўрада Украіны я падпісала Пагадненне аб стварэнні Амерыканска-ўкраінскага інвестыцыйнага фонду рэканструкцыі. Разам са Злучанымі Штатамі мы ствараем Фонд, які будзе прыцягваць глабальныя інвестыцыі ў нашу краіну», — паведаміла ў сацыяльных сетках віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Юлія Свірыдэнка.
«Гэтае пагадненне выразна сігналізуе Расіі, што адміністрацыя Дональда Трампа заангажаваная ў мірны працэс, накіраванаму на свабодную, суверэнную і квітнеючую Украіну ў доўгатэрміновай перспектыве», - дадаў Скот Бэсэнт.
Амерыканскі палітык дадаў, што «ні адна дзяржава ці асоба, якія фінансавалі або забяспечвалі расійскую ваенную машыну, не будзе дапушчаная да атрымання выгады ад аднаўлення Украіны».
аз