Беларуская Служба

Індыя: У Пакістане цалкам знішчаны лагеры тэрарыстаў

07.05.2025 09:34
Аперацыя пад кодавай назвай SINDOOR павінна была доўжыцца менш за паўгадзіны.
      ,  ,     , 7  2025 .
Разбурэнні пасля ракетных удараў Індыі ў Музафарабадзе, сталіцы Кашміра, які знаходзіцца пад кіраваннем Пакістана, 7 мая 2025 г. EPA/AMIRUDDIN MUGHAL Dostawca: PAP/EPA.

У выніку начных налётаў на аб'екты ў Пакістане цалкам знішчаны лагеры тэрарыстаў, паведаміў прадстаўнік арміі Індыі. Індыйскія ўлады заявілі, што іх мэтай былі лагеры тэрарыстаў, размешчаныя ў прымежных раёнах. Паводле Індыі, гэта адказ на красавіцкі тэрарыстычны напад на індыйскіх турыстаў у Джаму і Кашміры. У ім загінулі 26 чалавек.

Паводле пакістанскіх уладаў, у выніку індыйскіх нападаў загінулі восем мірных жыхароў, 35 атрымалі раненні. У сваю чаргу, паводле непацверджанай інфармацыі індыйскай станцыі CNN News-18, на якую спасылаецца Reuters, 12 тэрарыстаў загінулі і 55 атрымалі раненні.

Індыя апублікавала спіс аб'ектаў на тэрыторыі Пакістана, якія былі знішчаны падчас начных налётаў. Было растлумачана, на падставе чаго былі выбраны гэтыя канкрэтныя месцы. Індыйская армія сцвярджае, што атака была накіравана на інфраструктуру, якую выкарыстоўваюць тэрарысты. Аперацыя пад кодавай назвай SINDOOR павінна была доўжыцца менш за паўгадзіны. Пакістан сцвярджае, што індыйская армія разбурыла ў тым ліку дамбу. Армія паведаміла аб збіцці пяці індыйскіх знішчальнікаў. Аднак гэта не было пацверджана Індыяй.

У Кашміры, рэгіёне, на які прэтэндуюць Індыя і Пакістан, ідзе перастрэлка. Міністэрства замежных справаў Пакістану выклікала сёння ў сваю штаб-кватэру часовага паверанага ў справах амбасады Індыі. Улады Пакістана пратэстуюць з нагоды «неабгрунтаванага нападу». Індыя сцвярджае, што Пакістан падтрымлівае тэрарыстычную дзейнасць у Кашміры. Улады Ісламабада адмаўляюць гэта, дадаючы, што самі сталі ахвярамі тэрарыстычнага нападу ў спрэчным рэгіёне Кашмір.

IAR/Тамаш Саевіч/яс