Беларуская Служба

Армія будзе дапамагаць літоўскім пагранічнікам на мяжы Літвы з Беларуссю

09.05.2025 12:38
Рашэнне звязана з павелічэннем колькасці спроб незаконнага перасячэння мяжы.
   .
Мяжа Літвы з Беларуссю.shutterstock/Karolis Kavolelis

Дадатковыя меры па абароне ад нелегальнай міграцыі абвясціў кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Літвы Рустамас Любаевас. Ён заявіў у эфіры TV3, што Узброеныя сілы Літвы прынялі рашэнне аб разгортванні войскаў у некалькіх месцах на паўднёвым участку мяжы.

У апошнія дні вялікія групы мігрантаў спрабавалі трапіць у Літву з поўдня краіны. У мінулую суботу некалькі чалавек спрабавалі гэта зрабіць у пункце, дзе сыходзяцца межы Літвы, Польшчы і Беларусі. Раней на гэтым тыдні больш за дваццаць чалавек пераадолелі фізічны бар'ер. Выкарыстоўваючы лесвіцу, ім удалося прабрацца праз высокую агароджу. Усіх іх затрымалі літоўскія пагранічнікі.

Сёлета літоўцы затрымалі ўжо амаль 700 нелегальных мігрантаў. За мінулы год памежныя войскі вярнулі назад у Беларусь каля тысячы чалавек.

IAR/нг