Беларуская Служба

Рабочая партыя Курдыстану самараспусцілася 

12.05.2025 19:03
«ХII Рабочай партыі Курдыстану прыняў рашэнне аб роспуску арганізацыйнай структуры і спыненні выкарыстання метадаў узброенай барацьбы», – заявілі ў кіраўніцтве партыі.
ХІІ з'езд Рабочай партыі КурдыстануФота: https://firatnews.com/

У панядзелак, 12 траўня, забароненая ў Турцыі Рабочая партыя Курдыстану прыняла рашэнне аб самароспуску і спыненні шматгадовага супрацьстаяння з турэцкай дзяржавай.

«ХII Рабочай партыі Курдыстану прыняў рашэнне аб роспуску арганізацыйнай структуры і спыненні выкарыстання метадаў узброенай барацьбы», – заявілі ў кіраўніцтве партыі.

У канцы лютага лідар Рабочай партыі Курдыстану  Абдулах Оджалан, які з 1999 года адбывае пажыццёвы тэрмін у турме на турэцкай выспе ў Мармуровым моры, заклікаў партыю скласці зброю і самараспусціцца. Мінулай восенню прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган і яго праварадыкальны партнёр па кіруючай кааліцыі - Партыя нацыяналістычнага руху - нечакана звярнуліся да Оджалана і прапанавалі яму вызваленне ў выпадку роспуску партыі курдаў.

Рабочай партыі Курдыстану вяла барацьбу супраць турэцкай дзяржавы і за правы курдаў з 1984 года. У ходзе баявых дзеянняў паміж курдамі і турэцкай арміяй загінулі каля 45 тысяч чалавек. Спыненне агню было аб'яўлена ў 2013 годзе, але мірны працэс праваліўся летам 2015 года.

PAP/эж