Беларуская Служба

Еўрапейскі Саюз адобрыў далейшыя санкцыі супраць Расіі за напад на Украіну

14.05.2025 10:11
17-ы пакет абмежаванняў прыняты пасламі краін ЕС. Канчатковае рашэнне чакаецца ў наступны аўторак на сустрэчы 27 міністраў замежных спраў.
-                -
Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі і Высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас праводзіць прэс-брыфінгEPA/MADS CLAUS RASMUSSEN DENMARK OUT Dostawca: PAP/EPA

Апроч 17-га пакета мер, Брусэль увядзе яшчэ тры віды санкцый за дэстабілізацыйную дзейнасць Масквы ў краінах ЕС, за выкарыстанне хімічнай зброі ва Украіне і за парушэнні правоў чалавека.

Таксама ЕС наносіць удар па ценявым флоту, гэта значыць суднах, якія перавозяць расійскую нафту з парушэннем міжнародных абмежаванняў. Аднак гэта не жорсткія санкцыі, а хутчэй дадатковыя санкцыі, прызначаныя для таго, каб ускладніць для Расіі вядзенне вайны.

Апроч таго ЕС упершыню абвінавачвае Расію ва ўжыванні хімічнай зброі ва Украіне. Гаворка ідзе пра справаздачы Арганізацыі па забароне хімічнай зброі за лістапад 2024 года і люты гэтага года. Пад санкцыі падпадаюць спецыялізаваныя падраздзяленні расійскай арміі і навукова-даследчыя цэнтры, якія працуюць над хімічнай зброяй.

Другі санкцыйны дакумент тычыцца дэстабілізуючай дзейнасці Расіі ў краінах ЕС, у тым ліку нападу на аўтамабіль міністра ўнутраных спраў Эстоніі ў лютым мінулага года, пераследу людзей, якія крытыкуюць Расію, дэзінфармацыю і маніпуляцыі, а таксама наўмыснага глушэння радыёхваль і сігналаў GPS у краінах Балтыі. Санкцыі таксама плануецца ўвесці, напрыклад, у дачыненні да рыбалоўных кампаній, якія фактычна займаліся шпіянажам у водах Балтыйскага і Паўночнага мораў.

Апошні дакумент аб санкцыях тычыцца парушэнняў правоў чалавека Расіяй. 28 суддзяў і пракурораў будуць унесеныя ў чорны спіс ЕС за смерць Аляксея Навальнага, а таксама за асуджэнне праціўнікаў вайны ва Украіне.

ПР/юл