Беларуская Служба

Украінская і расійская дэлегацыі сустрэнуцца ў Стамбуле

16.05.2025 07:09
Шанцы на пагадненне ацэньваюцца як малыя, бо ў Крамля і Кіева розныя погляды на завяршэнне канфлікту.
      ,             .
Журналісты чакаюць каля прэзідэнцкай адміністрацыі ў Стамбуле, куды прыбылі дэлегацыі з Расіі і Украіны ў звязку з запланаванымі мірнымі перамовамі.EPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA

Прадстаўнікі Украіны і Расіі сустрэнуцца сёння ў Стамбуле, каб абмеркаваць мірны працэс. У сустрэчы таксама прымуць удзел прадстаўнікі ЗША і Турцыі. Шанцы на прарыўныя пагадненні ацэньваюцца як малыя, бо ў Крамля і Кіева розныя погляды на спыненне канфлікту. Акрамя таго, рускія даслалі дэлегацыю нізкага рангу.

Спачатку ў Стамбул павінен быў прыехаць Уладзімір Пуцін, але ў выніку ён адправіў туды двух намеснікаў міністра і свайго дарадцу. Узровень дэлегацыі, якую накіравалі расіяне, не дае надзеі на сур'ёзныя перамовы — так ацаніў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа. Ён абвясціў, што ў пятніцу сустрэнецца з міністрам замежных спраў Турцыі і ўкраінскай «дэлегацыяй высокага ўзроўню», а расійскую дэлегацыю сустрэне хтосьці «на адпаведным узроўні».

Украінскую дэлегацыю ўзначальвае міністр нацыянальнай абароны Рустэм Умераў. Ён мае дазвол ад прэзідэнта Зяленскага на перамовы аб безумоўным спыненні агню. Расіяне ж вылучаюць патрабаванні, пра якія яны ўжо казалі на пачатку агрэсіі, у тым ліку дэмілітарызацыю Украіны.

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер заявіў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін «павінен сутыкнуцца з наступствамі за ўхіленне ад міру» ва Украіне. У сваёй заяве напярэдадні сустрэчы Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Албаніі Стармер назваў непрымальнай тактыку Пуціна па зацягванні перамоў і працягванні гвалту і кровапраліцця ва Украіне.

ПР/юл