Кампанія, якая працуе па ўсім ЕС, а таксама ў Вялікабрытаніі і ЗША, нібыта выкарыстоўвала сваю славенскую даччыную кампанію для адпраўкі ў Расію канфідэнцыйных тэлекамунікацыйных тэхналогій на суму 3,5 мільёна еўра ў перыяд з ліпеня па лістапад 2023 года.
Раней у чэрвені таго ж года ЕС увёў санкцыі супраць Расіі, накіраваныя на абмежаванне яе здольнасці мець справу з перадавымі тэхналогіямі двайнога прызначэння. «Kontron» адпраўляў тэхналогію для маніторынгу і перахопу камунікацыйнага трафіку, вядомую як SI3000.
Кампанія сцвярджала, што пасля ўвядзення санкцый спыніла экспарт новых тавараў у Расію, адпраўляючы толькі «ўжо зацверджаныя тавары ў адпаведнасці з выдадзенымі экспартнымі ліцэнзіямі».
Аднак «Politico» нагадала, што «санкцыі ЕС у дачыненні да тэхналогій двайнога прызначэння распаўсюджваюцца на ўсе новыя і дзеючыя пагадненні, нават калі яны былі падпісаны да ўступлення ў сілу ўстаноўленых санкцый».
Нягледзячы на тое, што «Kontron» абвясціла аб скарачэнні свайго ўдзелу ў расійскім рынку пасля ўварвання ва Украіну, яна — як падкрэсліў партал — пастаянна прысутнічае на гэтым рынку праз сваю даччыную кампанію «Iskra Technologies», якая трапіла пад санкцыі ЕС у снежні 2024 года.
Больш за тое, згодна з экспартнымі дадзенымі, прааналізаванымі «Politico», славенскае падраздзяленне «Kontron» здзейсніла каля 50 паставак тэхналогіі назірання SI3000 у Казахстан, ключавога саюзніка Крамля ў абыходзе заходніх санкцый, з моманту ўступлення санкцый у сілу ў сярэдзіне 2023 года.
Паводле звестак кампаніі, увесь экспарт у Казахстан быў прызначаны для ўнутранага спажывання.
Як паведамляла «Politico», у канцы 2023 года дакументы славенскай даччынай кампаніі Kontron паказалі пазыку ў памеры больш за 3,5 мільёна еўра кампаніі «Iskra Technologies» з тэрмінам пагашэння 2026-2027 гадоў. У 2022 годзе кампанія таксама спісала амаль 6,4 мільёна еўра запазычанасці перад сваёй расійскай даччынай кампаніяй.
«Санкцыі ЕС забараняюць любой кампаніі ЕС аказваць фінансавую дапамогу або прадастаўляць сродкі суб'ектам, якія знаходзяцца пад санкцыямі», — нагадаў партал.
ав
….