Беларуская Служба

Трамп абвясціў аб увядзенні тарыфаў на тавары Еўрапейскага Саюза. Ён кажа пра «масіўныя гандлёвыя бар'еры»

23.05.2025 17:46
Амерыканскі прэзідэнт напісаў, што дзеянні ЕС прывялі да дэфіцыту гандлёвага балансу з ЗША ў памеры больш за 250 мільёнаў долараў у год.
Дональд ТрампPAP/EPA/FRANCIS CHUNG / POOL

- Я рэкамендую мытную пошліну ў памеры 50 працэнтаў на імпарт з Еўрапейскага Саюза з 1 чэрвеня, - напісаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сацыяльных сетках. Ён дадаў, што ЕС быў створаны для «эксплуатацыі Злучаных Штатаў у гандлі».

Амерыканскі прэзідэнт напісаў, што дзеянні ЕС прывялі да дэфіцыту гандлёвага балансу з ЗША ў памеры больш за 250 мільёнаў долараў у год.

- Іх велізарныя гандлёвыя бар'еры, падаткі на дабаўленую вартасць, абсурдныя карпаратыўныя штрафы, неграшовыя гандлёвыя бар'еры, грашовыя маніпуляцыі, несправядлівыя і неабгрунтаваныя пазовы супраць амерыканскіх кампаній і многае іншае прывялі да дэфіцыту гандлёвага балансу з ЗША больш чым на 250 мільёнаў долараў у год — лічба, якая абсалютна непрымальная, — падкрэсліў ён.

Прэзідэнт ЗША таксама заявіў, што перамовы з прадстаўнікамі Еўрапейскага Саюза па пытаннях тарыфаў «нікуды не прывялі».

- Вось чаму я рэкамендую ўвесці просты 50% тарыф на імпарт Еўрапейскага Саюза з 1 чэрвеня 2025 года. Тарыф не распаўсюджваецца на тавары, вырабленыя ў Злучаных Штатах. Дзякуй, што звярнулі на гэта маю ўвагу! — падкрэсліў ён.

Галоўны эканаміст банка PKO BP Пётр Буяк адзначае, што гэта можа быць наступным крокам у перамоўнай тактыцы амерыканскага прэзідэнта:

- Найбольш верагодны сцэнар, беручы пад увагу вялікую ўзаемную залежнасць, гэта нейкая канструктыўная форма дамовы, якая будзе абазначаць, што мыта Амерыкі на еўрапейскія тавары не будуць ажно такімі высокімі, як заяўленыя з 1 чэрвеня.

Паводле інфармацыі агенцтва Reuters, Еўрапейская камісія адмаўляецца каментаваць гандлёвыя тарыфы ЗША, пакуль не адбудзецца тэлефонная размова паміж прадстаўнікамі абодвух бакоў.

ав