Беларуская Служба

Украінскія беспілотнікі паралізавалі працу некалькіх расійскіх аэрапортаў

27.05.2025 10:30
Уначы над Расіяй было зафіксавана каля 100 беспілотнікаў.
Зніўчэннні ў выніку атакі расійскімі дронамі PAP/EPA/SERGEY KOZLOV

З-за папярэджання аб паветранай трывозе былі зачыненыя шэсць аэрапортаў. Зноў тысячы расіян затрымаліся ў аэрапортах у чаканні затрыманых рэйсаў.

Параліч расійскіх аэрапортаў працягваўся ўсю ноч. Толькі раніцай аднавілі працу аэрапорты ў Тамбове, Калузе, Яраслаўлі, Ніжнім Ноўгарадзе, Саратаве і Іванаве.

Ужо тры дні сотні расійскіх беспілотнікаў атакуюць украінскія гарады. У адказ Кіеў накіроўвае свае беспілотнікі ў бок расійскіх аэрапортаў і зброевых заводаў.

З учорашняга дня Украіна атрымала дазвол ад Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі і ЗША на выкарыстанне ракет і самалётаў на тэрыторыі Расіі. Пакуль што ніякіх заяў ад Узброеных сіл Украіны адносна выкарыстання заходняй зброі глыбока на тэрыторыі агрэсара не было.

IAR/ав