Беларуская Служба

Бэнксі паведаміў пра сваю новую працу, але месцазнаходжанне яе невядомае

30.05.2025 10:32
Маяк на бэжавай сцяне будынка з подпісам «Я хачу быць тым, каго вы ўбачылі ўва мне» — апошняя праца брытанскага вулічнага мастака Бэнксі.
.
.instagram.com/banksy

Мастак апублікаваў фота графіці ў сваім акаўнце ў Instagram, але не раскрыў яго месцазнаходжанне.

Як паведамляе BBC, у сацыяльных сетках з'явіліся здагадкі, што праца можа знаходзіцца на вуліцы ў Марселі, на поўдні Францыі.

Wyświetl ten post na Instagramie

Post udostępniony przez Banksy (@banksy)

Брытанская радыёстанцыя LBC мяркуе, што цытата Бэнксі можа быць з песні кантры-гурта Lonestar з Тэнэсі пад назвай «Softly», у якой гаворыцца: «Я хачу быць тым, каго вы ўбачылі ўва мне. Я хачу кахаць цябе так, як ты кахаеш мяне».

За мінулы год брыстальскі мастак, які застаецца ананімным, стварыў у Лондане некалькі твораў на тэму жывёл.

У снежні 2024 года Бэнксі стварыў твор з выявай Мадонны з немаўлём, выкарыстоўваючы іржавую трубу, якая тырчыць са сцяны і такім чынам ёсць алюзія на агнястрэльнае раненне ў грудзях Дзевы Марыі.

Wyświetl ten post na Instagramie

Post udostępniony przez Banksy (@banksy)

Бэнксі вядомы сваімі сатырычнымі графіці, якія даследуюць палітычныя і сацыяльныя тэмы. У сваіх працах ён часта крытыкуе капіталізм, вайну і пагаршэнне стану навакольнага асяроддзя. Працы дасягаюць вельмі высокіх цэн на аўкцыёнах — у сакавіку твор «Таксічны пляж» быў прададзены за 4,3 мільёна фунтаў стэрлінгаў (больш за 21 мільён злотых).

PAP/вх