Беларуская Служба

Прэзідэнт Францыі Макрон падтрымлівае забарону сацыяльных сетак для дзяцей да 15 гадоў

11.06.2025 07:50
Прэзідэнт Эмануэль Макрон заявіў, што Францыя можа забараніць доступ да сацыяльных сетак для асоб да 15 гадоў, калі забарона не будзе ўведзена на ўзроўні Еўрапейскага Саюза. Макрон выказаўся пасля смерці настаўніка, якога параніў нажом 14-гадовы падлетак.
Jak TikTok wpływa na użytkowników?
Jak TikTok wpływa na użytkowników?Shutterstock

Прэзідэнт Францыі абвясціў пра свой намер увесці такое ўзроставае абмежаванне, выступаючы на ​​тэлеканале France 2. Ён дадаў, што калі Еўрапейскі Саюз не падключыцца да забароны на працягу некалькіх месяцаў, Францыя будзе дзейнічаць самастойна.

«Мы не можам чакаць», – падкрэсліў палітык. Ён таксама запэўніў, што падлеткі да 15 гадоў не змогуць купляць нажы ў інтэрнэт-крамах. Ён абвясціў аб забаронах і «маштабных» фінансавых абмежаваннях для інтэрнэт-платформаў, якія дазваляюць такія пакупкі.

Незадоўга да гэтага прэм'ер-міністр Франсуа Байру абвясціў аб неадкладнай забароне продажу некаторых відаў халоднай зброі непаўналетнім. «У 2025 годзе можна купляць халодную зброю ў інтэрнэце, і мы пакладзем гэтаму канец двума важнымі дзеяннямі. Мы пашырым спіс зброі, каб уключыць усе нажы, якія можна выкарыстоўваць у якасці зброі. Мы таксама будзем правяраць узрост асобы, якая падпісвае пасылку», – сказаў Байру.

У аўторак у сярэдняй школе Франсуазы Дольта ў Нажане на паўночным усходзе Францыі 14-гадовая вучаніца напала на настаўніцу з нажом падчас праверкі змесціва яе заплечніка. Жанчына памерла ад атрыманых ран. У красавіку гэтага года ў Нанце вучаніца сярэдняй школы напала на вучняў з нажом, смяротна параніўшы адну з дзяўчынак.

Міністэрства ўнутраных спраў Францыі паведаміла ў аўторак, што паміж 26 сакавіка і 26 мая ў школах было праведзена 6002 праверкі, і ў вучняў было канфіскавана 186 нажоў.

PAP/вх