Міністэрства не падае суму здзелкі, бо гэта дазволіць вызначыць колькасць набытых сістэм.
Гэта важны крок «да ўмацавання абаронных магчымасцей краіны, асабліва ва ўмовах дынамічнага развіцця тэхналогій беспілотнікаў і пагроз крытычна важнай інфраструктуры», – падкрэсліла міністр абароны Давілэ Сакаліене ў сваёй заяве. «У выпадку агрэсіі літоўская армія возьме пад кантроль сістэмы барацьбы з беспілотнікамі (...) і інтэгруе іх з агульнай сістэмай супрацьпаветранай абароны», – дадала яна.
Сістэмы барацьбы з беспілотнікамі павінны выяўляць беспілотныя лятальныя апаратыў і іх аператараў, а таксама не дапускаць іх траплення ў ахоўныя зоны.
«Абарона стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры – адна з нашых найважнейшых задач, асабліва ў цяперашняй напружанай геапалітычнай сітуацыі», – падкрэсліў міністр энергетыкі Жыгімантас Вайчюнас, ён дадаў, што «мы павінны быць гатовыя да розных сцэнарыяў, таму фізічная абарона інфраструктуры надзвычай важная».
У тэндары на закупку сістэм барацьбы з беспілотнікамі ўдзельнічалі тры пастаўшчыкі. Была абраная польская кампанія Advanced Protection Systems SA, «абсталяванне якой адпавядае ўсім патрабаванням», паведаміла Міністэрства абароны Літвы.
У прэс-рэлізе Міністэрства абароны гаворыцца, што сістэмы гэтага вытворцы выкарыстоўваюць перадавыя тэхналогіі выяўлення, такія як радары, дэтэктары радыёхваль, аптычныя і інфрачырвоныя датчыкі. Нейтралізацыя беспілотнікаў будзе магчымая дзякуючы сродкам радыёэлектроннай барацьбы, кінетычным рашэнням і метадам глушэння або блакавання сігналу GPS.
PAP/вх