Адмова ад выкапнёвага паліва на карысць аднаўляльных крыніц энергіі гарантуе эканамічную бяспеку краінам і дабрабыт грамадствам, — заявіў генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Антоніу Гутэрыш падчас выступу ў Нью-Ёрку. Працытаванае выступленне пад назвай «Момант магчымасці» было прысвечана кліматычнай палітыцы і развіццю аднаўляльнай энергетыкі.
Кіраўнік ААН падкрэсліў, што энергетычная рэвалюцыя ўжо непазбежная і разам з тым выгадная. «Паводле новых дадзеных Міжнароднага агенцтва аднаўляльнай энергіі, апублікаваныя сёння, сонечная энергія, якая яшчэ нядаўна была ў чатыры разы даражэйшай за выкапнёвае паліва, цяпер на 41% таннейшая», — заявіў генсек.
«Чыстая энергія ўжо не з’яўляецца абяцаннем — яна стала рэальнасцю», — перакананы Антоніу Гутэрыш, які таксама звярнуў увагу на тое, што нават Тэхас — цэнтр амерыканскай нафтагазавай прамысловасці — цяпер з’яўляецца лідарам у вытворчасці зялёнай энергіі ў ЗША.
эж