Фінскі метэаралагічны інстытут паведаміў, што зафіксаваў найдаўжэйшы ў гісторыі назіранняў перыяд з тэмпературай вышэй за 30 градусаў Цэльсія.
У першай палове дня ў мястэчку Парыкала на ўсходзе краіны тэрмометры паказалі 30,3°C, што азначае, што ўжо чатырнаццаты дзень запар у некаторых рэгіёнах краіны тэмпература перавышае 30°C. Папярэдні рэкорд – 13 гарачых дзён запар – быў устаноўлены на мяжы чэрвеня і ліпеня 1972 года.
На думку сіноптыкаў, глабальнае пацяпленне павышае частату і працягласць цеплавых хваль, але без дадатковага аналізу немагчыма наўпрост звязаць гэты канкрэтны рэкорд з кліматычнымі зменамі.
Рэкордны перыяд спёкі ў Фінляндыі назіраецца праз год пасля таго, як Лапландыя – рэгіён, які ахоплівае поўнач Фінляндыі, Нарвегіі і Швецыі – перажыла найцяплейшае лета за апошнія 2000 гадоў.
IAR/нг