Беларуская Служба

Італія: Прынамсі 26 ахвяр катастрофы судна з мігрантамі

14.08.2025 15:25
На борце судна знаходзілася каля 100 мігрантаў, якія плылі з Лівіі. 
     La Salvamar Al Nair     ,  ,
Мігранты высаджваюцца з выратавальнага судна «La Salvamar Al Nair» у порце Арэсіфе на Лансаротэ, Канарскія астравы, Іспанія PAP/EPA/ADRIEL PERDOMO

Прынамсі 26 чалавек загінулі ўчора ў выніку катастрофы двух суднаў з мігрантамі каля італьянскага вострава Лампедуза. Берагавая ахова паведаміла, што 60 чалавек былі выратаваны.

На борце судна знаходзілася каля 100 мігрантаў, якія плылі з Лівіі. Катастрофа адбылася за 22 кіламетры ад Лампедузы. Адно з суднаў было заўважана пілотам верталёта італьянскай фінансавай паліцыі, які патруляваў узбярэжжа. Паводле слоў відавочцаў, да гэтага часу другое судна ўжо затанула. Неадкладна была распачата выратавальная аперацыя. На месца здарэння прыбылі патрульныя падраздзяленні адміністрацыі порта, фінансавай паліцыі і агенцтва ЕС Frontex. Паводле звестак берагавой аховы, колькасць ахвяр можа павялічыцца.

Паводле звестак УВКБ ААН па справах бежанцаў, з пачатку года на цэнтральным міжземнаморскім маршруце загінула 675 чалавек.

ав