Рынак жыллёвага крэдытавання ў Польшчы ідзе на рэкорд. Паводле звестак Асацыяцыі польскіх банкаў, у першай палове года палякі ўзялі больш за 104 000 крэдытаў на агульную суму больш за 45 мільярдаў злотых (больш за 10,5 мільярда еўра).
Гэта дазваляе прагназаваць лепшы вынік, чым у мінулым годзе, лічыць Яцэк Фурга (Jacek Furga) з Асацыяцыі польскіх банкаў :
- Да канца года, верагодна, будзе ўстаноўлены новы рэкорд крэдытнай актыўнасці. Нягледзячы на адсутнасць якіх-небудзь дзяржаўных праграм дапамогі, вельмі верагодна, што бягучы рэкорд з 2021 года, які склаў 85,8 мільярда злотых (больш за 20 мільярдаў еўра), будзе перавышаны ў 2025 годзе, і мы чакаем, што агульная сума выдадзеных крэдытаў складзе каля 90 мільярдаў злотых (больш за 21 мільярд еўра), што стане рэкордам за ўвесь перыяд пасля сістэмных пераўтварэнняў у Польшчы.
Як заявіў эксперт, пазычальнікі павольна вяртаюцца таксама да крэдытаў са зменнай стаўкай.
У другім квартале банкі выдалі на 15 працэнтаў больш жыллёвых крэдытаў у параўнанні з папярэднім кварталам і на 22 працэнты больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
У канцы чэрвеня запазычанасць па жыллёвых крэдытах дасягнула 500,5 мільярда злотых (амаль 117,5 мільярда еўра), што на 2,5 працэнта больш, чым годам раней.
IAR/аз